Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 кастрычніка 2016, 14:57

Легендарны футбаліст Карлас Альберта Торэс памёр у Бразіліі

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Бразіліі памёр былы ігрок зборнай краіны па футболе Карлас Альберта Торэс. Праслаўлены футбаліст памёр ад сардэчнага прыступу. Яму было 72 гады, паведамляюць інфармагенцтвы.

Торэс з'яўляўся капітанам зборнай Бразіліі, якая стала чэмпіёнам свету ў 1970 годзе. У фінале матчу зборная краіны абыграла італьянцаў з лікам 4:1 - адзін з гэтых галоў забіў Торэс.

Пасля заканчэння футбольнай кар'еры ён працаваў трэнерам і каментатарам, а таксама займаўся палітыкай. З 1989 па 1993 год быў віцэ-старшынёй і першым сакратаром Муніцыпальнага савета Рыа-дэ-Жанэйра ад Дэмакратычнай рабочай партыі. У 2008 годзе балаціраваўся ў віцэ-мэры Рыа-дэ-Жанэйра, але не быў выбраны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі