Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 жніўня 2018, 17:29

Латвійскія арбітры рассудзяць матч футбалістаў БАТЭ і "Карабаха" ў Лізе чэмпіёнаў

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Згодна з рашэннем УЕФА, латвійскія арбітры 14 жніўня будуць судзіць матч у адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і "Карабахам" з Агдама, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на сайт УЕФА.

Галоўным суддзёй сустрэчы будзе Андрыс Трэйманіс, асістэнты - Харальд Гудэрманіс і Аляксей Спасеннікаў, рэзервовы суддзя - Аляксандр Голубеў. Інспектарам матчу назначаны Франчэска Б'янкі са Швейцарыі, дэлегат УЕФА - кіпрыёт Георге Фантарас.

Матч за выхад у плэй-оф ЛЧ адбудзецца на полі "Барысаў-Арэны", пачатак у 20.00. У першай гульні 7 жніўня ў Баку футбалісты БАТЭ атрымалі вікторыю з лікам 1:0 дзякуючы голу Станіслава Драгуна. Пераможца двухматчавай дуэлі паміж чэмпіёнамі Беларусі і Азербайджана ў барацьбе за выхад у групавы этап ЛЧ згуляе з чэмпіёнам Нідэрландаў - ПСВ з Эйндховена. Каманда, якая прайграе, выступіць у групе другога па рангу кантынентальнага турніру - Лігі Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі