Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 студзеня 2017, 13:10

Лапко, Сасновіч і Сабаленка выйшлі ў другі раўнд кваліфікацыі Australian Open

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры беларускія тэнісісткі паспяхова стартавалі ў кваліфікацыі першага ў сезоне тэніснага турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможца юніёрскага Australian Open 2016 Вера Лапко (327-ы нумар сусветнага рэйтынгу) абыграла ў першым крузе балгарскую тэнісістку Эліцу Коставу (139) - 6:1, 5:7, 8:6. Аляксандра Сасновіч (116) узяла верх над японкай Рыка Саваянагі (205) - 2:6, 6:2, 6:2. Арына Сабаленка (146) была мацнейшая за турэцкую тэнісістку Іпек Сойлу (159) - 6:2, 6:1. Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова (173) завяршыла выступленне, прайграўшы румынскай тэнісістцы Міхаэле Бузарнеску (671) - 5:7, 7:5, 2:6.

У мужчынскім адзіночным разрадзе беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік (191) напярэдадні выйграў у прадстаўніка Канады Вашэка Поспішыла (133) - 3:6, 6:3, 6:4, а сёння сустрэнецца з японцам Хірокі Морыя (173), які перамог у стартавым паядынку аўстралійца Гары Буршэ (869) - 6:2, 6:3. Беларус Ілья Івашка (176) у першым раўндзе ўступіў амерыканскаму тэнісісту Раджыву Раму (129) - 4:6, 4:6.

Каб трапіць у асноўную сетку Australian Open у мужчын і жанчын, трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар'еры. Асноўны этап адкрытага чэмпіянату Аўстраліі пройдзе ў Мельбурне з 16 па 29 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі