Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 лютага 2018, 14:26

Кубак свету ФІФА ўпершыню прыбудзе ў Мінск 13 лютага

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аматары спорту ўпершыню змогуць дакрануцца да галоўнага трафея сусветнага футбола - Кубка свету 13 лютага, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

Кубак планеты прыбудзе ў Мінск з Вены ў час глабальнага сусветнага тура, які ўключае 91 горад у 51 краіне на ўсіх кантынентах.

У беларускай сталіцы галоўны футбольны трафей будзе выстаўлены з 15.00 да 22.00 у спартыўна-забаўляльным комплексе Falcon Club. З Мінска Кубак свету адправіцца ў Сафію.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі