Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Кубак свету ФІФА на некалькі гадзін стаў экспанатам Палаца Незалежнасці

Спорт 13.02.2018 | 17:34

13 лютага, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Кубак свету ФІФА 13 лютага прыбыў з Вены ў Мінск. Перад тым, як быць выстаўленым у спартыўна-забаўляльным комплексе Falcon Club для шырокага кола аматараў футбола, ён быў прадстаўлены гасцям Палаца Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўны трафей сусветнага футбола размясціўся ў зале ўрачыстых цырымоній. Тут яму не ўдалося пазбегнуць уважлівых позіркаў удзельнікаў мерапрыемства, сярод якіх былі юныя беларускія футбалісты, трэнеры, прадстаўнікі футбольнай грамадскасці, пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў, спартыўныя функцыянеры.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды прыбыцця знакамітага кубка ў Мінск прынялі таксама ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прадстаўнік ФІФА Лукас Рахаў.

Пасля памятнага фатаграфавання Аляксандр Лукашэнка цёпла пагутарыў з удзельнікамі цырымоніі, абмеркаваўшы з юнымі ігракамі іх першыя поспехі, а з вядомымі спартсменамі і трэнерамі - развіццё ў краіне розных відаў спорту. Размова перш за ўсё ішла аб стане спраў у беларускім футболе. Аб сваім бачанні праблем кіраўніку дзяржавы расказаў заслужаны трэнер СССР і Беларусі Эдуард Малафееў. Уважліва выслухаўшы яго, Прэзідэнт паабяцаў у бліжэйшы час удзяліць гэтай тэме неабходную ўвагу і даў шэраг адпаведных даручэнняў старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргею Румасу.

У час сустрэчы з кіраўніком дзяржавы размова ішла аб развіцці і такіх відаў спорту, як плаванне, мастацкая гімнастыка, фехтаванне, веславанне на байдарках і каноэ, веласпорт. Не абышлі ўвагай і выступленне беларускіх атлетаў на зімовых Алімпійскіх гульнях, што праходзяць у гэтыя дні ў Пхёнчхане. Яшчэ адным сюрпрызам для прадстаўнікоў спартыўнай сферы стала экскурсія па Палацы Незалежнасці.

На заканчэнне мерапрыемства Лукас Рахаў уручыў Аляксандру Лукашэнку зменшаную копію Кубка свету ФІФА. Чакаецца, што яна стане пастаянным экспанатам Палаца Незалежнасці.

Афіцыйная цырымонія старту міжнароднага тура афіцыйнага трафея Кубка свету па футболе ФІФА адбылася 22 студзеня ў Лондане. Яго падарожжа ўключае 91 горад у 51 краіне на ўсіх кантынентах.

У беларускай сталіцы галоўны футбольны трафей будзе выстаўлены з 15.00 да 22.00 у спартыўна-забаўляльным комплексе Falcon Club. З Мінска Кубак свету адправіцца ў Сафію.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Цукровая галіна Беларусі Валавы збор цукровых буракоў у 2017 годзе: Брэсцкая вобласць - 914 тыс. т (ураджайнасць - 441 ц/га); Гродзенская - 1 807,3 тыс. т (531 ц/га); Мінская - 1 971,3 тыс. т (508 ц/га); Магілёўская - 234,7 тыс. т (368 ц/га).