Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 студзеня 2017, 09:44

Крышціяну Раналду прызнаны лепшым футбалістам свету 2016 года

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) назвала лаўрэатаў 2016 года на ўрачыстай цырымоніі The Best, якая адбылася 9 студзеня ў швейцарскім Цюрыху, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лепшым футбалістам планеты прызнаны форвард зборнай Партугаліі і мадрыдскага "Рэала" Крышціяну Раналду. Для яго гэта чацвёрты такі поспех. Амерыканка Карлі Лойд стала лепшай сярод жанчын.

У сімвалічную зборную 2016 года ўвайшлі: Ноер ("Баварыя", Мюнхен, Германія); Дані Алвес ("Ювентус", Турын, Італія), Піке, Іньеста, Месі, Суарэс (усе - "Барселона", Іспанія), Рамас, Марсела, Модрыч, Кроас, Раналду (усе - "Рэал", Мадрыд, Іспанія).

Лепшы трэнер мужчынскіх каманд - італьянскі настаўнік Клаўдыа Раньеры, які прывёў клуб "Лестэр" да тытула чэмпіёна Англіі. Яго калега немка Сільвія Найд стала лепшай сярод жаночых трэнераў. Пад яе кіраўніцтвам зборная Германіі стала алімпійскім чэмпіёнам Рыа-2016.

Спецыяльны прыз лепшым балельшчыкам года ўручаны фанатам англійскага "Ліверпуля" і нямецкай "Барусіі" з Дортмунда.

Прыз імя Ферэнца Пушкаша за самы прыгожы гол атрымаў Фаіза Субры з малазійскага клуба "Пулау".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі