Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 жніўня 2016, 10:57

Крышціяну Раналду прызнаны лепшым футбалістам Еўропы сезона-2015/2016

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Партугальскі форвард мадрыдскага "Рэала" Крышціяну Раналду прызнаны лепшым футбалістам Еўропы сезона-2015/2016, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар партугальскай зборнай, якая стала нядаўна чэмпіёнам кантынента, апярэдзіў у спрэчцы за тытул свайго аднаклубніка валійца Гарэта Бэйла і французскага форварда мадрыдскага "Атлетыка" Антуана Грызмана, які стаў лепшым бамбардзірам Еўра-2016. Гэта другая такая ўзнагарода Крышціяну Раналду, першы раз ён быў па-за канкурэнцыяй у сезоне-2013/2014.

На цырымоніі, праведзенай 25 жніўня ў Манака пасля жараб'ёўкі групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, быў названы самы прыгожы гол мінулага сезона. Яго аўтарам стаў аргенцінскі форвард "Барселоны" Ліянэль Месі, які эфектна паразіў вароты італьянскай "Ромы" ў матчы Лігі чэмпіёнаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі