Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 студзеня 2018, 14:50

Колькасць узнагарод, што разыгрываюцца на II Еўрагульнях, павялічыцца

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць узнагарод, што разыгрываюцца на II Еўрагульнях, павялічыцца. Аб гэтым у ходзе пасяджэння выканкама Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў расказаў дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Колькасць камплектаў медалёў, што разыгрываюцца, павялічыцца да 208. З'явяцца тры новыя дысцыпліны ў стральбе з лука, яшчэ па дзве вагавыя катэгорыі дабавяцца ў жаночай, вольнай і грэка-рымскай барацьбе. На адзін від праграмы стане больш у спаборніцтвах па веславанні на байдарках і каноэ. Гэта мужчыны каноэ-двойка 200 метраў, на гэтай дыстанцыі дзеючым чэмпіёнам свету з'яўляецца беларус Арцём Козыр", - адзначыў Георгій Катулін.

У праграму II Еўрагульняў, якія пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 года, увайшлі 15 відаў спорту: бадмінтон, баскетбол 3х3, бокс, барацьба (грэка-рымская, вольная, жаночая), веласіпедны спорт (трэк і шаша), гімнастыка (спартыўная, мастацкая, акрабатыка, аэробіка і скачкі на батуце), веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, каратэ, лёгкая атлетыка, самба, стральба з лука, стральба (кулявая і стэндавая), настольны тэніс, пляжны футбол.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі