Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 жніўня 2016, 16:50

Кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі лічыць фаварытамі алімпійскай кваліфікацыі ў Мінску датчан

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Ігар Рачкоўскі лічыць фаварытамі маючага адбыцца алімпійскага кваліфікацыйнага турніру ў Мінску датчан. Аб гэтым ён сёння заявіў журналістам пасля трэніроўкі нацыянальнай зборнай Беларусі, якая прадаўжае падрыхтоўку да важнага турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Датчане сабралі вельмі моцную каманду. Зрэшты, на папярэднім кваліфікацыйным турніры ў 2013 годзе таксама былі моцныя каманды, а турнір выйгралі славенцы. Таму ўзровень каманд, якія прыедуць у Мінск у пачатку верасня, не ніжэйшы, чым у беларусаў, але, на мой погляд, відавочныя фаварыты - датчане", - сказаў Ігар Рачкоўскі.

Алімпійскі кваліфікацыйны турнір да зімовых Гульняў 2018 года ў групе D пройдзе з 1 па 4 верасня на лёдзе "Мінск-Арэны". Зборная Беларусі правядзе тры сустрэчы: 1 верасня падапечныя Дэйва Льюіса згуляюць з Даніяй (19.00), 2 верасня - з Польшчай (19.00) і 4 верасня завершаць турнір матчам са Славеніяй (17.00). Лепшая каманда з квартэта D выступіць у лютым 2018-га ў алімпійскім турніры ў Рэспубліцы Карэя.

Арганізатары расказалі аб маляўнічай цырымоніі адкрыцця турніру, якая адбудзецца ў "Мінск-Арэне". За дзве гадзіны да першага матчу пачне работу для балельшчыкаў зона гасціннасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі