Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 верасня 2018, 18:13

Карэн Хачанаў перамог Ягора Герасімава ў першай гульні Кубка Дэвіса Расія-Беларусь

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Карэн Хачанаў перамог Ягора Герасімава з лікам 7:6, 6:3 у матчы плэй-оф I Еўра-Афрыканскай групы Кубка Дэвіса паміж камандамі Расіі і Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першай партыі беларускі тэнісіст дапусціў мінімум памылак, меў шанц выйграць гейм на падачы саперніка, але Карэну Хачанаву ўдалося перамагчы на тай-брэйку. У другім сэце расійскі тэнісіст узмацніў сваю падачу, зарабіўшы некалькі эйсаў. Ягор Герасімаў нядрэнна дзейнічаў у час зацяжных розыгрышаў. Напрыклад, пры ліку 4:2 на падачы Хачанава Герасімаў вёў 40:15. У расіяніна былі пэўныя праблемы з каленам, аднак на сваёй падачы ён змог дабіцца поспеху ў сустрэчы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі