Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 верасня 2017, 10:16

Капітаны зборных Беларусі і Швейцарыі па тэнісе назвалі склады на матч Кубка Дэвіса

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Капітаны зборных Беларусі і Швейцарыі па тэнісе назвалі склады на матч плэй-оф за выхад у Сусветную групу Кубка Дэвіса, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У складзе сапернікаў падапечных Уладзіміра Валчкова не будзе двух лідараў - зорак сусветнага тэніса Станісласа Ваўрынкі і Роджэра Федэрэра.

fff1

Капітан зборнай Беларусі Уладзімір Валчкоў запрасіў на матч Максіма Мірнага (60-ы рэйтынг у парным разрадзе АТР), Андрэя Васілеўскага (61-ы ў парным разрадзе), Ягора Герасімава (нумар 124 у адзіночным разрадзе) і Ілью Івашку (205).

fff2

Паядынак за выхад у Сусветную групу Кубка Дэвіса адбудзецца 15-17 верасня ў Біле. Тэлеканал "Беларусь 5" правядзе трансляцыі сустрэчы.

Раней беларускія і швейцарскія тэнісісты гулялі ў турніры двойчы, у якіх перамаглі сапернікі беларусаў. У 2000-м у матчы Сусветнай групы ў Санкт-Галене гаспадары корта на чале з легендарным Роджэрам Федэрэрам былі мацнейшымі з лікам 5:0, а ў 2008-м у Мінску яны выйгралі з рэзультатам 4:1.

У гэтым сезоне беларусы паспяхова правялі два матчы ў I групе Еўра-Афрыканскай зоны, абыграўшы ў Мінску зборныя Румыніі (3:2) і Аўстрыі (3:1). Швейцарцы прайгралі ў першым раўндзе Сусветнай групы ў гасцях у каманды ЗША - 0:5. У рэйтынгу Кубка Дэвіса зборная Беларусі займае 24-е месца, каманда Швейцарыі знаходзіцца на 6-й пазіцыі. Апошні раз каманда Беларусі выступала ў Сусветнай групе 10 гадоў таму, яе вышэйшым дасягненнем у розыгрышы Кубка Дэвіса з'яўляецца выхад у паўфінал у 2004 годзе.

Склады астатніх пар плэй-оф Сусветнай групы:

Канада - Індыя,

Венгрыя - Расія,

Калумбія - Харватыя,

Нідэрланды - Чэхія,

Японія - Бразілія,

Партугалія - Германія,

Казахстан - Аргенціна.

Пераможцы згуляюць у наступным сезоне ў Сусветнай групе, няўдачнікі выступяць у I групе сваіх кантынентальных зон Кубка Дэвіса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі