Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 жніўня 2017, 09:47

Капітан БАТЭ Віталь Радзівонаў гатовы выйсці на поле ў матчы з "Александрыяй" у Лізе Еўропы

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Капітан барысаўскага БАТЭ Віталь Радзівонаў гатовы выйсці на поле ў сённяшнім матчы плэй-оф Лігі Еўропы з украінскай "Александрыяй", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цяперашні еўракубкавы сезон барысаўчане пачыналі ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў без свайго лідара - Віталь Радзівонаў адбываў дыскваліфікацыю. У яго адсутнасць каманда Аляксандра Ермаковіча перайграла армянскі "Алашкерт" - 1:1 (дома) і 3:1 (у гасцях), а потым уступіла па суме двух паядынкаў чэшскай "Славіі" - 0:1 (у гасцях) і 2:1 (дома). На думку спецыялістаў і балельшчыкаў, калі б у складзе БАТЭ ў матчах з пражанамі быў Радзівонаў, то рэзультат мог быць іншым. Як лічыць настаўнік 13-разовых чэмпіёнаў Беларусі, яго падапечным будзе нялёгка прабіцца ў групавы раўнд Лігі Еўропы, але футбалісты прыкладуць максімум намаганняў, каб парадаваць балельшчыкаў і дабіцца станоўчага рэзультату.

Сапернікі барысаўчан толькі другі раз у сваёй гісторыі прымаюць удзел у розыгрышы кантынентальных кубкавых турніраў. У гэтым сезоне футбалісты "Александрыі" сустракаліся з румынскай "Астрай" і былі мацнейшымі - 0:0 (у гасцях) і 1:0 (дома). Галоўны трэнер украінцаў Уладзімір Шаран лічыць фаварытам БАТЭ, але абяцае, што яго падапечныя дадуць бой беларускаму чэмпіёну, а хто ў выніку выйдзе ў групавы этап другога па рангу кантынентальнага турніру, стане вядома толькі 24 жніўня, пасля заканчэння другога паядынку.

Сустрэчу на полі "Барысаў-Арэны" будзе судзіць брыгада арбітраў з Венгрыі на чале з Томашам Богнарам. Пачатак гульні ў 20.00 (прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). Матч у адказ адбудзецца 24 жніўня ў Александрыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі