Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 верасня 2018, 12:59

Капітан БАТЭ прадоўжыў кантракт з клубам

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Капітан БАТЭ Ігар Стасевіч прадоўжыў кантракт з клубам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе каманды.

Вопытны паўабаронца выступае за барысаўчан з 2015 года, за гэты час ён дапамог камандзе заваяваць тры апошнія чэмпіёнскія тытулы, Кубак Беларусі (2015) і Суперкубак краіны (у 2015-2017 гадах).

Як адзначылі ў клубе, Ігар Стасевіч з'яўляецца рэкардсменам па колькасці галявых перадач у чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе. На гэты момант у актыве паўабаронцы 107 рэзультатыўных перадач.

Барысаўскі БАТЭ на гэтым тыдні, 20 верасня, стартуе ў Лізе Еўропы выязным матчам у Будапешце з венгерскім "Відзі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі