Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 красавіка 2018, 12:40

Кантракт на арганізацыю тэлетрансляцый II Еўрапейскіх гульняў падпісаны ў Мінску

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фонд "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" заключыў 25 красавіка ў Мінску кантракт на арганізацыю трансляцый спаборніцтваў з іспанскім медыяхолдынгам ISB, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе фонду.

"На працягу двух дзён эксперты наведалі аб'екты, якія прымалі ўжо міжнародныя спаборніцтвы. Цяпер мы пачынаем падрыхтоўку вытворчага плана, у якім будуць распісаны ключавыя моманты арганізацыі вяшчання, колькасць персаналу, у тым ліку мясцовых спецыялістаў, якія будуць забяспечваць тэлетрансляцыю, - адзначыў дырэктар ISB Манола Рамера. - Мы плануем сустрэчы з беларускім вяшчальнікам. Беларускае тэлебачанне прадаставіць тэхнічную інфраструктуру і плануем задзейнічаць як мага больш беларускіх спецыялістаў. Магу запэўніць, што разам мы забяспечым Еўрапейскія гульні тэлевяшчаннем алімпійскага ўзроўню".

Як паведамлялася, кампанія International Sports Broadcasting (ISB) была выбрана дамашнім вяшчальнікам маючых адбыцца II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў студзені бягучага года, аднак падпісанне кантракта на аказанне паслуг па арганізацыі трансляцый, гэтак жа, як і продаж тэлевізійных правоў за мяжой, адбылося менавіта 25 красавіка ў ходзе інспекцыйнага візіту прадстаўнікоў ISB у Мінск.

Каманда ISB ужо мае вопыт работы дамашнім вяшчальнікам на буйнейшых спартыўных спаборніцтвах - Алімпійскіх гульнях, еўрапейскіх і планетарных форумах па розных відах спорту, Еўрапейскіх гульнях 2015 года ў Баку, што нараўне з цэнавым прапанаваннем, іміджавым складнікам і маркетынгавай прывабнасцю стала адным з вырашальных фактараў пры выбары кампаніі па арганізацыі міжнародных трансляцый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі