Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 верасня 2017, 17:56

Канферэнцыя УЕФА па масавым футболе пройдзе ў Мінску ў 2019 годзе

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канферэнцыя УЕФА па масавым футболе пройдзе ў красавіку 2019 года ў Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый афіцыйна аб'явіў аб тым, што беларуская заяўка на правядзенне мерапрыемства атрымала адабрэнне кіраўніцтвам арганізацыі. У канферэнцыі прымуць удзел тэхнічныя дырэктары і кіраўнікі дэпартаментаў па масавым футболе 55 кантынентальных асацыяцый.

Плануецца, што ў час сустрэч удзельнікі абмяркуюць сітуацыю ў дзіцяча-масавым і аматарскім футболе Еўропы, падзеляцца самымі прагрэсіўнымі і актуальнымі практыкамі. На працягу пяці дзён каля 180 чалавек вызначаць і скарэкціруюць шляхі далейшага развіцця гэтага напрамку футбола.

Акрамя таго, беларускі бок у час мерапрыемстваў атрымае магчымасць больш дэталёва абазначыць праблемы масавага футбола ў краіне і атрымаць рэкамендацыі, а таксама дапамогу УЕФА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі