Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 ліпеня 2017, 17:38

Канадскі хакеіст Роб Клінкхамер пачаў трэніравацца ў складзе мінскага "Дынама"

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канадскі хакеіст Роб Клінкхамер пачаў трэніравацца ў складзе мінскага "Дынама", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе каманды.

Форвард адзіны з легіянераў, хто застаўся ў клубе ў параўнанні з мінулым сезонам. Канадзец не стаў утойваць, што вельмі здзіўлены пераменамі ў камандзе, але задаволены прыходам вопытнага галкіпера з НХЛ Юнаса Энрата. "Калі б мне сказалі, што ўсё так зменіцца, не паверыў бы. Але гэта хакей, часам і не такое здараецца. Не асабліва перажываю наконт гэтага, проста займаюся сваёй работай. Спадзяюся, "Дынама" будзе не менш паспяховым, чым у папярэднім сезоне. На лёдзе шмат новых асоб, яшчэ не з усімі пазнаёміўся. Акрамя таго, у камандзе чакаецца з'яўленне трох легіянераў. Паглядзім, што атрымаецца ў выніку. У любым выпадку я прыехаў, каб перамагаць. Для гэтага трэба трэніравацца. Хацеў бы папрасіць нашых балельшчыкаў падтрымліваць каманду гэтак жа, як у мінулым сезоне. У нас лепшыя балельшчыкі ў КХЛ і лепшая ў лізе атмасфера на арэне", - расказаў Роб Клінкхамер.

У мінулым сезоне ў 47 матчах рэгулярнага чэмпіянату КХЛ у складзе "зуброў" Роб Клінкхамер закінуў 21 шайбу і аддаў 21 галявую перадачу. Мінскае "Дынама" першую гульню ў новым сезоне КХЛ правядзе 23 жніўня на сваёй пляцоўцы супраць фінскага "Ёкерыта".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі