Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Каманды-ўдзельніцы Каляднага турніру па хакеі апрабуюць лёд "Чыжоўка-Арэны"

Спорт 03.01.2018 | 17:04

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманды - удзельніцы 14-га Каляднага аматарскага турніру на прыз Прэзідэнта Беларусі апрабуюць сёння лёд "Чыжоўка-Арэны", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі.

Трэніровачныя заняткі пройдуць на малой і вялікай арэнах і завершацца позна вечарам.

Каманды прыбываюць у беларускую сталіцу для ўдзелу ў спаборніцтвах. Напярэдадні першай у Мінск прыляцела зборная Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, якая ў мінулым годзе заняла трэцяе месца. Моцны склад на маючым адбыцца турніры чакаецца ў чэшскіх хакеістаў, у папярэдняй заяўцы якіх пяціразовы чэмпіён свету, бронзавы прызёр Алімпіяды ў Турыне Давыд Выбарны, бронзавы прызёр зімовых Гульняў у Альбервіле Радэк Тоўпал і алімпійскі чэмпіён 1998 года ў Нагана, двухразовы чэмпіён свету Давыд Маравец.

Упершыню на Калядным турніры згуляе зборная Кітая, якая выступіць на папярэдняй стадыі ў групе А са Швейцарыяй, ААЭ і хакейнай камандай Прэзідэнта Беларусі.

Групу В склалі зборныя Швецыі, Чэхіі, Расіі і каманда Балкан.

Першы матч на 14-м Калядным турніры адбудзецца 4 студзеня ў 12.30 - на лёд малой пляцоўкі "Чыжоўка-Арэны" выйдуць каманды Швейцарыі і Кітая. У другім паядынку прадстаўнікоў групы А дзеючы пераможца турніру каманда Беларусі ў 19.00 на вялікай пляцоўцы згуляе з бронзавымі прызёрамі мінулагодніх спаборніцтваў хакеістамі ААЭ.

Два матчы адбудуцца 4 студзеня і ў папярэдняй групе В: зборная Балкан сустрэнецца з расіянамі (13.00; вялікая пляцоўка), а шведы згуляюць з чэхамі (19.30; малая пляцоўка).

Расклад турніру:

4 студзеня

Група А: Швейцарыя - Кітай (12.30; малая пляцоўка), Беларусь - ААЭ (19.00; вялікая пляцоўка).

Група В: Зборная Балкан - Расія (13.00; вялікая пляцоўка), Швецыя - Чэхія (19.30; малая пляцоўка).

5 студзеня

Група А: Швейцарыя - ААЭ (12.30; малая пляцоўка), Беларусь - Кітай (19.00; вялікая пляцоўка).

Група В: Чэхія - Балканы (14.00; вялікая пляцоўка), Швецыя - Расія (19.30; малая пляцоўка).

6 студзеня

Група А: Кітай - ААЭ (13.00; вялікая пляцоўка), Беларусь - Швейцарыя (19.00; вялікая пляцоўка).

Група В: Швецыя - Балканы (12.30; малая пляцоўка), Чэхія - Расія (19.30; малая пляцоўка).

7 студзеня

Матч за 3-е месца (13.00). Фінал (18.00).

У ходзе турніру ўдзельнікаў і гасцей спаборніцтваў чакаюць таксама забаўляльная і турыстычная праграмы. Прадстаўнікі каманд 6 студзеня прымуць удзел у дабрачыннай акцыі "Калядная традыцыя" і наведаюць дзіцячы дом нумар 5 у Мінску. Установе пералічана ўжо матэрыяльная дапамога ў памеры Br25 тыс. Арганізатарамі акцыі выступаюць Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Федэрацыя хакея Беларусі.

Часцей за ўсё ў Калядным турніры аматараў хакея перамагала лядовая дружына Прэзідэнта Беларусі, якая 10 разоў станавілася трыумфатарам гэтых спаборніцтваў (2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016, 2017), тройчы поспех святкавала расійская дружына (2007, 2011, 2015).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня).