Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 жніўня 2017, 17:30

Каманда "Віцебскаблспорт" упершыню выйграла Кубак Беларусі па пляжным футболе

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда "Віцебскаблспорт" упершыню стала ўладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе, перапыніўшы шасцігадовую гегемонію барысаўскага БАТЭ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Заключны этап кубкавага розыгрышу, які праходзіў у Мазыры, пачаўся з нечаканасці. Нязменны пераможца ўсіх нацыянальных турніраў БАТЭ ўступіў у паўфінале брэсцкаму клубу "Лагуна-Кікерс" 4:5. Брастаўчане цудоўна пачалі гульню, павёўшы з лікам 3:0, аднак да канца асноўнага часу барысаўчане змаглі выраўнаваць становішча - 4:4. Усё вырашылася ў пачатку авертайма, калі дакладны ўдар Антона Калошына прынёс перамогу брэсцкай камандзе. Другі паўфінал таксама выдаўся вельмі ўпартым (U-23), прычым 4 з 5 мячоў забіў Алег Славуцін.

У фінальным матчы віцябчане былі мацнейшымі за брастаўчан, атрымаўшы ўпэўненую перамогу з лікам 4:1. Гэта першы трафей у скарбонцы "Віцебскаблспорту", які трэніруе вядомы спецыяліст Вячаслаў Акшаеў. Самым цэнным іграком Кубка краіны прызнаны брастаўчанін Антон Калошын, лепшым снайперам стаў Алег Славуцін, які забіў 10 мячоў.

Хутка лепшыя майстры беларускага пляжнага футбола збяруцца пад сцягамі нацыянальнай зборнай і пад кіраўніцтвам іспанскага настаўніка Нікаласа Альварада будуць рыхтавацца да Суперфіналу чарговага розыгрышу Еўралігі, які пройдзе з 14 па 17 верасня ў італьянскай Тэрачыне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі