Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 кастрычніка 2016, 12:57

Каманда клуба "Мінск" дэбютавала ў шашэйнай велагонцы вышэйшай катэгорыі "Тур Абу-Дабі"

25 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кантынентальная шашэйная каманда велаклуба "Мінск" 20-23 кастрычніка дэбютавала ў прэстыжнай шашэйнай веласіпеднай гонцы вышэйшай катэгорыі "Тур Абу-Дабі", паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

Удзел каманды ў велагонцы быў арганізаваны пры падтрымцы беларускай дыпмісіі ў ААЭ. Веласіпедысты з клуба "Мінск" дастойна выглядалі на кожным з чатырох этапаў гонкі, спаборнічаючы з элітай сусветнага шашэйнага веласпорту, уключаючы лідараў сусветнага заліку Team Sky, Tinkoff і Movistar Team.

Этапы велагонкі "Тур Абу-Дабі" праходзілі па пустыні пры тэмпературы большай за 30 градусаў, по горнай мясцовасці, па дарогах горада Абу-Дабі і на трасе "Яс Марына", якая штогод прымае спаборніцтвы па аўтамабільных гонках у класе "Формула 1".

Арганізатары велагонкі - Савет Абу-Дабі па спорце і італьянская кампанія RCS Sport.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі