Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 студзеня 2018, 09:28

Каманда Чэхіі разграміла хакеістаў Швецыі на Калядным турніры

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты Чэхіі разграмілі каманду Швецыі з лікам 19:3 у заключным матчы першага гульнявога дня XIV Каляднага турніру на прыз Прэзідэнта Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У іншым матчы папярэдняй групы В расіяне разграмілі зборную Балкан з лікам 19:1. У групе А дзесяціразовыя пераможцы гэтых спаборніцтваў хакеісты каманды Прэзідэнта Беларусі перайгралі сапернікаў з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў - 12:7. Каманда Швейцарыі была мацнейшая за дэбютантаў мінскага Каляднага турніру хакеістаў Кітая - 7:4. Такім чынам, у першы дзень спаборніцтваў закінута 72 шайбы - па 18 у сярэднім за гульню.

У пятніцу, 5 студзеня, "Чыжоўка-Арэна" прыме яшчэ 4 матчы: Швейцарыя - ААЭ (12.30; малая пляцоўка), Чэхія - Балканы (14.00; вялікая пляцоўка), Беларусь - Кітай (19.00; вялікая пляцоўка), Швецыя - Расія (19.30; малая пляцоўка). Першы этап турніру завершыцца 6 студзеня: Швецыя - Балканы (12.30; малая пляцоўка), Кітай - ААЭ (13.00; вялікая пляцоўка), Беларусь - Швейцарыя (19.00; вялікая пляцоўка), Чэхія - Расія (19.30; малая пляцоўка).

Спаборніцтвы завершацца 7 студзеня на вялікай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны": у 13.00 пачнецца гульня за 3-е месца, у якой сустрэнуцца каманды, якія занялі другія месцы ў папярэдніх квартэтах, а ў 18.00 пераможцы груп згуляюць у вырашальным матчы за галоўны прыз.

Паралельна з дарослымі мацнейшых вызначаюць і юныя ўдзельнікі рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба" ў старэйшай узроставай групе. Фінальны паядынак гэтага турніру таксама адбудзецца 7 студзеня ў "Чыжоўка-Арэне".-0-

Фота Максіма Гучака

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі