Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 мая 2018, 13:40

Юрый Вяргейчык выбраны генсакратаром Беларускай федэрацыі футбола

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы футбольны спецыяліст Юрый Вяргейчык выбраны генеральным сакратаром асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола". Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні выканкама АБФФ у Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе футбольнай федэрацыі.

Да гэтага генеральным сакратаром АБФФ быў Сяргей Сафар'ян, які сумяшчаў гэту пасаду з абавязкамі першага намесніка старшыні, на якіх цяпер і засяродзіцца.

Юрый Вяргейчык пачаў прафесійную кар'еру футбаліста ў 1988 годзе ў мінскім "Дынама", затым з 1992 па 1995 год выступаў за "Дынама-93". Затым яго гульня прыцягнула ўвагу трэнерскага штаба бельгійскага "Маленбека", у якім ён гуляў два сезоны. Затым Вяргейчык два гады выступаў за нямецкі "Ален", а завяршыў гульнявую кар'еру ў 2000 годзе ў салігорскім "Шахцёры", перайшоўшы на трэнерскую работу ў гэтым клубе. Юрый Вяргейчык дапамог "Шахцёру" ўпершыню стаць чэмпіёнам Беларусі (2005) і заваяваць Кубак краіны (2004). Пачынаючы з 2010 года засяродзіўся на адміністрацыйнай рабоце, заняўшы пасаду дырэктара ФК "Шахцёр".

На пасяджэнні выканкама таксама было разгледжана пытанне аб унясенні змяненняў у каштарыс расходаў на правядзенне 28-га чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі і розыгрышу Кубка краіны. Гэта звязана з расходамі на работу каментатараў матчаў элітнага дывізіёна нацыянальнага першынства. Агульная сума каштарысу не павялічыцца, аднак будзе праведзена пераразмеркаванне расходаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі