Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 ліпеня 2016, 09:26

Юніёры з 67 краін прымуць удзел у чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ ў Заслаўі

28 ліпеня, Мінск /Аляксандр Новікаў - БЕЛТА/. Спартсмены з 67 краін прымуць удзел у юніёрскім чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ, які пройдзе з 28 па 31 ліпеня ў Заслаўі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У цырымоніі адкрыцця турніру, якая адбылася 27 ліпеня на веладроме шматфункцыянальнага комплексу "Мінск-Арэна", прынялі ўдзел выканаўчы дырэктар Беларускай асацыяцыі каноэ Сяргей Шаблыка і першы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі каноэ (ICF) Іштван Вашкуці. Адзін з кіраўнікоў ICF у ходзе адкрыцця выказаў надзею, што многія з гэтых юніёраў выступяць на наступных летніх Гульнях у 2020 годзе. Іштван Вашкуці падзякаваў Беларускай асацыяцыі каноэ за фінансавую дапамогу і арганізацыю турніру.

Да сусветнага юніёрскага першынства праведзена значная работа. На вяслярным канале ў Заслаўі, дзе пройдуць спаборніцтвы, узведзены 40-метровы мост, які дапаможа балельшчыкам хутчэй дабрацца да зоны фінішу. Для балельшчыкаў на трыбунах канала ўстаноўлены дадатковыя сядзенні, на працягу чатырох дзён будзе арганізаваны і выязны гандаль.

Зборная Беларусі на дамашнім чэмпіянаце будзе прадстаўлена 47 спартсменамі, сярод якіх дзеючыя чэмпіёны і прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы. У чэрвені беларускі Надзея Макарчанка і Алена Наздрова сталі пераможцамі дарослага чэмпіянату Еўропы ў веславанні на каноэ на дыстанцыі 500 м, што прайшоў у Маскве. Вяслярны канал у Крылацкім стаў шчаслівым і для канаіста Глеба Саладухі, які стаў першым у пары з Аляксандрам Валчэцкім у фінальным заплыве на дыстанцыі 200 м.

Канкурэнцыю самым моцным спартсменам планеты на маючым адбыцца сусветным першынстве на вяслярным канале ў Заслаўі складуць канаісткі Дарына Пікулева і Каміла Бобр, а таксама прызёр чэмпіянатаў свету ў веславанні на байдарках Аляксандра Грышына. Плануецца, што ўдзел у спаборніцтвах прымуць больш як тысяча спартсменаў, якія прадстаўляюць 67 краін.

Першыя медалі чэмпіянату будуць разыграны 30 ліпеня. У заключны дзень спаборніцтваў, 31 ліпеня, адбудзецца цырымонія закрыцця, у час якой будзе перададзены сцяг спаборніцтваў аргкамітэту наступнага чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ - у 2017 годзе яго прыме румынскі горад Пітэшты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі