Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 сакавіка 2017, 09:41

"Юнацтва", "Нёман" і "Гомель" выйшлі ў паўфінал плэй-оф чэмпіянату Беларусі па хакеі

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Юнацтва", "Гомеля" і "Нёмана" атрымалі перамогі ў чацвёртых матчах 1/4 фіналу плэй-оф чэмпіянату Беларусі і выйшлі ў паўфінал вырашальнай стадыі турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючы чэмпіён "Юнацтва" быў мацнейшым за маладзёжную зборную Беларусі U-20 - 3:0. Гродзенскі "Нёман" адолеў у рэзультатыўным выязным матчы "Ліду" - 6:2. "Гомель" у гасцях не пакінуў шанцаў сапернікам са жлобінскага "Металурга" - 5:2. Тры лідары сезона выйгралі свае серыі з аднолькавым лікам 4:0.

У плэй-оф экстралігі засталося вызначыць толькі аднаго паўфіналіста. "Шахцёр" павялічыў сваю перавагу ў серыі ў процістаянні з "Дынама-Маладзечна". 2 сакавіка ў спартыўна-забаўляльным цэнтры Маладзечна падапечныя Уладзіміра Цыплакова былі мацнейшымі за гаспадароў - 3:2. Лік у серыі да чатырох перамог стаў 3:1 на карысць гарнякоў. Пяты матч "Шахцёр" - "Дынама-Маладзечна" пройдзе ў Салігорску 4 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі