Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 мая 2017, 17:50

Юлія Несцярэнка аб'явіла аб завяршэнні спартыўнай кар'еры

19 мая, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка афіцыйна аб'явіла аб завяршэнні спартыўнай кар'еры, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшы трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы Анатоль Стацкяевіч.

Легендарная "белая маланка" заваявала залаты медаль у бегу на 100 м на летніх Алімпійскіх гульнях у Афінах у 2004 годзе. Практычна праз 13 гадоў пасля гэтай падзеі Юлія Несцярэнка аб'явіла аб завяршэнні кар'еры. Урачыстыя провады алімпійскай чэмпіёнкі адбудуцца ў час Кубка Беларусі па лёгкай атлетыцы, які пройдзе ў Брэсце з 30 мая па 1 чэрвеня. Ушанаванне лёгкаатлеткі адбудзецца ў час адкрыцця спаборніцтваў 31 мая на стадыёне "Брэсцкі".

У 13.00 Юлія Несцярэнка ў форме, у якой яна атрымала перамогу на стаметроўцы ў Афінах, выйдзе на развітальны старт. Яна прыме ўдзел у сімвалічным забегу на сваёй кароннай дыстанцыі. Бегчы чэмпіёнка будзе ў кампаніі пачынаючых спартсменак, якія, як і яна, з'яўляюцца выхаванкамі Брэсцкай абласной спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. "Тыя, хто бачыў яе перамогу ў 2004 годзе, сталі сведкамі ўнікальнай падзеі. Юлія Несцярэнка ўнесла вялікі ўклад у развіццё беларускага спорту. Спадзяёмся, што выхавалі дастойную змену нашай праслаўленай чэмпіёнцы", - адзначыў Анатоль Стацкяевіч.

Цырымонія ўшанавання прадоўжыцца ў Брэсцкім гарвыканкаме. Юлія Несцярэнка з'яўляецца ганаровым грамадзянінам горада Брэста. Таксама за сваю кар'еру яна ўдастоена мноства дзяржаўных і спартыўных узнагарод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі