Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 жніўня 2018, 14:52

Ягор Герасімаў змог узяць толькі два геймы ў Хуана Марціна дэль Потра ў 1/4 фіналу турніру ў Мексіцы

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (301-ы нумар сусветнага рэйтынгу) завяршыў выступленне на турніры ў мексіканскім Лос-Кабасе на чвэрцьфінальнай стадыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку за выхад у паўфінал Ягор не змог аказаць сур'ёзнага супраціўлення 4-й ракетцы планеты аргенцінцу Хуану Марціну дэль Потра, уступіўшы ў двух сэтах - 1:6, 1:6.

Да гэтага Ягор Герасімаў перамог аўстралійскага тэнісіста Бернарда Томіча (153) і амерыканца Сэма Куэры (28).

На жаночым турніры ў амерыканскім Сан-Хасэ беларуска Вікторыя Азаранка (108) у паядынку за выхад у паўфінал згуляе з амерыканкай Даніль Роўз Колінс (42).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі