Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 жніўня 2019, 14:46

Іван Брынза заваяваў золата юніёрскага ЧС па акадэмічным веславанні ў Токіа

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Іван Брынза заваяваў залаты медаль юніёрскага чэмпіянату свету па акадэмічным веславанні, які завяршыўся ў Токіа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У класе лодак-адзіночак ён упэўнена выйграў кваліфікацыйны і паўфінальны заезды. У вырашальнай стадыі Іван Брынза паказаў рэзультат 7 мін 15,980 сек, ужо на адзнацы 1500 м беларус значна апярэджваў сваіх сапернікаў. Сярэбраным прызёрам стаў бельгіец Трыстан Вандэнбуш, а бронза дасталася Ціму Роту са Швейцарыі, чацвёрты - Джэнара дзі Маўра з Італіі. Як адзначылі ў федэрацыі акадэмічнага веславання, Іван Брынза ўдачна правёў заключны адрэзак дыстанцыі і заўсёды вызначаўся добрым фінішным рыўком.

Раней Іван Брынза станавіўся сярэбраным прызёрам юніёрскага чэмпіянату Еўропы, Юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Буэнас-Айрэсе.

На юніёрскім чэмпіянаце свету ў Токіа, які стаў тэставым перад летнімі Алімпійскімі гульнямі 2020 года, медальны залік выйгралі весляры з Германіі, у актыве якіх пяць залатых, тры сярэбраныя і чатыры бронзавыя ўзнагароды.

Наступным буйным стартам для беларускай каманды па акадэмічным веславанні стане дарослы чэмпіянат свету (25 жніўня - 1 верасня) у Аўстрыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі