Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 мая 2018, 09:46

Іспанскі "Атлетыка" заваяваў галоўны трафей футбольнай Лігі Еўропы

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты іспанскага "Атлетыка" з Мадрыда трэці раз заваявалі галоўны трафей Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным паядынку, які праходзіў у Ліёне, лік на 21-й мінуце гульні адкрыў лідар атак мадрыдцаў Антуан Грызман. Праз 5 мінут пасля перапынку ён жа падвоіў рэзультат, а за мінуту да фіналу Фернанда Торэс паставіў апошнюю кропку - 3:0.

У мінулым сезоне галоўны трафей Лігі Еўропы заваяваў англійскі "Манчэстар Юнайтэд", які перамог у фінале галандскі "Аякс" з Амстэрдама з лікам 2:0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі