Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 сакавіка 2018, 17:42

Інфармзабеспячэнне падрыхтоўкі і правядзення II Еўрапейскіх гульняў будзе актывізавана

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыйнае забеспячэнне падрыхтоўкі і правядзення II Еўрапейскіх гульняў будзе актывізавана, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Адпаведныя даручэнні органам дзяржаўнага кіравання і арганізацыям па актывізацыі асвятлення II Еўрапейскіх гульняў, у тым ліку і за мяжой дадзены па выніках пашыранага пасяджэння падкамітэта па пытаннях інфармацыйна-рэкламнага забеспячэння і работы СМІ Рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, якое прайшло 21 сакавіка ў Міністэрстве інфармацыі пад старшынствам кіраўніка ведамства Аляксандра Карлюкевіча. У пасяджэнні ўдзельнічалі прадстаўнікі вядучых рэспубліканскіх СМІ, НАК, Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў, шэрага міністэрстваў і ведамстваў.

На пасяджэнні разгледжаны пытанні актывізацыі інфармацыйнага забеспячэння падрыхтоўкі і правядзення II Еўрапейскіх гульняў у Мінску, рэалізацыі праграмы ўключэння жыхароў Беларусі ў мерапрыемствы, звязаныя з падрыхтоўкай і правядзеннем II Еўрагульняў, арганізацыі і забеспячэння работы прэс-цэнтраў, якія размяшчаюцца ў спартыўных аб'ектах, дзе будуць праходзіць спаборніцтвы, арганізацыі акрэдытацыі журналістаў для асвятлення мерапрыемстваў II Еўрапейскіх гульняў і многае іншае.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі