Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 мая 2018, 16:55

Ілья Шымановіч перамог у чэмпіянаце Беларусі па плаванні ў Брэсце з новым рэкордам краіны

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ілья Шымановіч перамог у чэмпіянаце Беларусі па плаванні на дыстанцыі 100 м брасам з новым рэкордам краіны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі плавання.

Пераможца ў 50-метровым басейне Брэсцкага палаца водных відаў спорту яшчэ ў папярэднім заплыве паказаў рэзультат - 59,40 сек. Адзін з лідараў зборнай на гэтай дыстанцыі абнавіў уласнае дасягненне 2017 года, якое складала 59,84 сек.

Цяперашні турнір з'яўляецца для беларускіх плыўцоў адборачным на чэмпіянат Еўропы па плаванні ў Глазга, кантынентальнае першынство сярод юніёраў у Хельсінкі і юнацкія Алімпійскія гульні ў Буэнас-Айрэсе. На галоўны старт сезона ў Шатландыю ў першы дзень спаборніцтваў у Брэсце адабраліся такія вядомыя спартсмены, як Мікіта Цмыг, Яўген Цуркін і Віктар Стасяловіч.

Чэмпіянат Беларусі ў Брэсце прадоўжыцца да 5 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі