Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 сакавіка 2017, 11:34

Ілья Івашка не змог выйсці ў фінал тэніснага турніру ў Гуанчжоу

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка не змог выйсці ў фінал турніру ў кітайскім Гуанчжоу (прызавы фонд - $50 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паўфінальным паядынку Ілья Івашка, які займае 185-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустракаўся з італьянцам Томасам Фабіяна (168-ы нумар рэйтынгу АТР) і пры ліку 0:4 у першым сэце не змог прадоўжыць гульню. У чвэрцьфінале Івашка абыграў яшчэ аднаго беларускага тэнісіста Уладзіміра Ігнаціка (147) - 7:6 (11:9), 6:2.

У вырашальным паядынку гэтых спаборніцтваў 25 сакавіка Томас Фабіяна сустрэнецца з яшчэ адным італьянскім тэнісістам Мацеа Барэціні (338).

На прэстыжным турніры катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім горадзе Маямі (прызавы фонд - $7 млн) беларуска Аляксандра Сасновіч (120) у другім раўндзе згуляе з 11-й ракеткай планеты Ёханай Конта з Вялікабрытаніі. Беларус Максім Мірны і філіпінец Трэт Х'юі ў першым раўндзе мужчынскага парнага разраду будуць сапернічаць з яшчэ адным інтэрнацыянальным тандэмам Джэймі Марэй (Вялікабрытанія) / Бруна Саарэс (Бразілія), пасеяным пад 4-м нумарам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі