Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 ліпеня 2019, 16:42

II Еўрапейскія гульні выклікалі пачуццё гонару за сваю краіну - Домрачава

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. II Еўрапейскія гульні выклікалі пачуццё гонару за сваю краіну, за Беларусь. Такое меркаванне сёння выказала журналістам пасля ўскладання кветак да стэлы "Мінск - горад-герой" у рамках акцыі "Беларусь памятае. Помнім кожнага" чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"II Еўрапейскія гульні выклікалі гонар за тое, што Мінск справіўся з правядзеннем такога грандыёзнага турніру, прытым спаборніцтвы прайшлі на выдатным узроўні. Вельмі здорава, што гульні прыехалі да нас, у Беларусь. Я рада, што мне ўдалося стаць часцінкай мультыспартыўнага форуму. Момант, калі я запаліла агонь II Еўрапейскіх гульняў, застанецца са мной на ўсё жыццё", - падзялілася Дар'я Домрачава.

На мультыспартыўным форуме, які прайшоў у Мінску з 21 па 30 чэрвеня, разыграна 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Беларускія атлеты занялі другое месца ў медальным заліку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі