II Еўрапейскія гульні набліжаюцца да фіналу і сёння, у перадапошні спаборніцкі дзень, спартсмены разыгрываюць 28 камплектаў узнагарод.
У дзявяты дзень спаборніцтваў у праграме - бокс, каратэ, трэкавыя велагонкі, грэка-рымская барацьба, бадмінтон, спартыўная гімнастыка ў мнагабор'і ў жанчын і мужчын. Сярод спаборніцтваў таксама прысутнічае настольны тэніс і пляжны футбол.
Бокс
Беларускі баксёр Дзмітрый Асанаў стаў чэмпіёнам II Еўрапейскіх гульняў
У схватцы за залатую ўзнагароду Дзмітрый Асанаў быў мацнейшы за расіяніна Габіла Мамедава.
Каратэ
Марыя Аляксеева'
Беларуска Марыя Фурсава стала пятай на турніры па каратэ II Еўрапейскіх гульняў
У спаборніцтве за бронзавую ўзнагароду беларуска была ацэнена суддзямі на 23,68 бала, уступіўшы месца на п'едэстале гонару партугальскай спартсменцы Патрыцыі Эспартэйра.
Грэка-рымская барацьба
Бадмінтон
Настольны тэніс
Польшча заваявала бронзу жаночага каманднага турніру па настольным тэнісе II Еўрапейскіх гульняў
У матчы за 3-е месца польскія спартсменкі ва ўпартай барацьбе адолелі саперніц з Венгрыі з лікам 3:2. Вырашальнае ачко полькам прынесла Лі Цян, якая перамагла Шандру Пергель 3:1.
Пляжны футбол
Швейцарцы заваявалі бронзу турніру па пляжным футболе на II Еўрапейскіх гульнях
У час гульні за трэцяе месца з украінцамі швейцарцы тройчы былі ў ролі даганяючых. Аднак у канцы паядынку не толькі аднавілі парытэт, але і вырвалі перамогу.
Спартыўная гімнастыка
Беларуская гімнастка Настасся Алістратава заняла 12-е месца ў мнагабор'і на II Еўрапейскіх гульнях
Іван Смірноў'
Чэшскі велагоншчык Томаш Бабек перамог у гіце на II Еўрапейскіх гульнях, Уладзіслаў Новік - пяты
У гонцы на 1 км з раздзельнага старту Томаш Бабек паказаў час 1 мін 0,606 сек. Сярэбраным прызёрам стаў італьянец Франчэска Ламон.
Беларускія спартсмены 28 чэрвеня заваявалі 4 медалі II Еўрапейскіх гульняў, два з іх залатыя
Абедзве ўзнагароды вышэйшай пробы здабылі майстры жаночай барацьбы ў мінскім Палацы спорту. Спачатку ўладальніцай золата стала Ірына Курачкіна, якая выйграла спаборніцтвы ў вагавой катэгорыі да 57 кг, а затым свой высокі клас пацвердзіла Васіліса Марзалюк, якая перамагла ў вагавой катэгорыі да 76 кг
Лукашэнка прыйшоў на "Дынама" пабалець за беларускіх лёгкаатлетаў у фінале каманднага турніру II Еўрапейскіх гульняў
Акрамя зборнай Беларусі за перамогу ў фінале спаборнічаюць атлеты з Францыі, Італіі, Чэхіі, Украіны і Германіі.