Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 лістапада 2017, 09:37

Ігар Крывушэнка прадоўжыць трэніраваць зборную Беларусі па футболе

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ігар Крывушэнка прадоўжыць трэніраваць зборную Беларусі па футболе. Такая дамоўленасць дасягнута 2 лістапада на сустрэчы спецыяліста са старшынёй АБФФ Сяргеем Румасам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе АБФФ.

На рабочай сустрэчы ў офісе федэрацыі былі абмеркаваны пытанні далейшых выступленняў нацыянальнай каманды.

"З Ігарам Крывушэнкам дасягнута дамоўленасць, што ён прадоўжыць узначальваць зборную. Пагадненне з трэнерам разлічана крыху больш як на год, да канца групавога турніру ў Лізе Нацый. Задача простая - у групе неабходна заняць першае месца. Мінулы адборачны цыкл да чэмпіянату свету-2018 быў складаны. Трэба прызнаць, што атрымаўся ён для беларускіх футбалістаў самым правальным. Апошняе месца ў групе - гэта не той вынік, якога чакалі балельшчыкі. Таму прадоўжым работу над памылкамі, і зборная павінна паказваць больш змястоўную гульню", - сказаў Сяргей Румас.

Галоўны трэнер футбольнай зборнай Ігар Крывушэнка адзначыў, што не апасаецца адказнасці ў рабоце з галоўнай камандай. "Задачы пастаўлены сур'ёзныя, але мне не прывыкаць працаваць пад націскам. Прэсінг з боку балельшчыкаў, кіраўніцтва будзе заўсёды", - дадаў ён.

Сезон афіцыйных гульняў для нацыянальнай зборнай Беларусі завяршыўся з заканчэннем кваліфікацыі да чэмпіянату свету. Беларускіх футбалістаў чакаюць у лістападзе два выязныя таварыскія паядынкі з камандамі Арменіі і Грузіі.

Турнір Ліга Нацый стартуе восенню 2018 года. Матчы будуць праводзіцца дома і на выездзе ў верасні-лістападзе 2018 года. Кожная зборная правядзе чатыры або шэсць гульняў у залежнасці ад складу групы. Жараб'ёўка групавога этапу Лігі Нацый пройдзе 24 студзеня 2018 года ў горадзе Лазана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі