Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 кастрычніка 2016, 19:16

ХК "Мінск" упершыню стаў уладальнікам Суперкубка Беларусі па хакеі на траве

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мужчынская каманда клуба "Мінск" упершыню заваявала Суперкубак Беларусі па хакеі на траве, абыграўшы ў вырашальнай сустрэчы брэсцкі "Будаўнік" 2:0, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першай сустрэчы паміж мінскімі і брэсцкімі хакеістамі была зафіксавана нічыя - 1:1. У другім вырашальным матчы на штучным полі ў сталічным парку імя М.Горкага "Мінск" быў мацнейшы за брэсцкі "Будаўнік" - 2:0. Аўтарам першага гола ў канцы першага тайма стаў Цімур Цішакоў, а на зыходзе сустрэчы Дзмітрый Лупа дакладна рэалізаваў розыгрыш мінчанамі штрафнога-вуглавога.

Мужчынская хакейная каманда клуба "Мінск" упершыню стала ўладальнікам Суперкубка краіны. Раней ганаровым трафеем двойчы (у 2010 і 2015 гадах) валодаў "Будаўнік". Сталічныя хакеісты правялі ўдалы сезон-2016, раней яны занялі першае месца і ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі на траве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі