Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 мая 2017, 11:42

ХК "Дынама-Мінск" скасаваў кантракт з Кевінам Лаландам

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" скасаваў кантракт з галкіперам Кевінам Лаландам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе каманды.

"Пагадненне з галкіперам Кевінам Лаландам датэрмінова спынена па ініцыятыве клуба. Гэта рашэнне ўзгоднена з трэнерскім штабам. Таксама яно звязана з аптымізацыяй бюджэту на наступны сезон", - гаворыцца ў паведамленні.

Варатар правёў у мінскім "Дынама" чатыры сезоны (2011-2014), а таксама дзявяты сезон КХЛ (2016/2017). У сезоне 2014/2015 Кевін Лаланд абараняў колеры маскоўскага ЦСКА, з якім стаў пераможцам рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. У лютым 2012 года ігрок прыняў беларускае грамадзянства і выступаў за нацыянальную зборную.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі