Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 кастрычніка 2019, 11:43

ХК "Дынама-Мінск" правядзе дамашні матч чэмпіянату КХЛ супраць ніжагародскага "Тарпеда"

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" сёння правядуць матч дамашняй серыі чэмпіянату КХЛ супраць ніжагародскага "Тарпеда". Сустрэча пройдзе на "Мінск-Арэне" і пачнецца ў 19:00 па беларускім часе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У трох апошніх матчах выязной серыі "зубры" прайгралі рыжскаму "Дынама", фінскаму "Ёкерыту" і падольскаму "Віцязю". У рэйтынгу Заходняй канферэнцыі мінскі клуб апусціўся на адну пазіцыю і цяпер займае дзявятае месца. На рахунку "Дынама" 15 ачкоў пасля 17 сустрэч. У ніжагародскага "Тарпеда" ў актыве 21 бал па выніках 19 матчаў.

Лідзіруе ў чэмпіянаце КХЛ і Заходняй канферэнцыі маскоўскі ЦСКА, у якога 31 бал у 18 матчах. У казанскага "Ак Барса", які займае першае месца ва Усходняй канферэнцыі, на рахунку 26 пунктаў у 16 гульнях.

Пасля процістаяння з ніжагародскім "Тарпеда" мінчане 22 кастрычніка згуляюць супраць казахскага "Барыса". Паядынак пройдзе ў " Мінск-Арэне" і пачнецца ў 19.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі