Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 верасня 2018, 18:21

ХК "Дынама-Мінск" папоўніў малады галкіпер Максім Хмыз

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" папоўніў 19-гадовы галкіпер Максім Хмыз, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе каманды.

Малады варатар змяніў Уладзіслава Вярбіцкага, у якога скончыўся тэрмін пробнага кантракта. Максім Хмыз на працягу некалькіх гадоў выступаў у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі за клубы з дынамаўскай сістэмы - "Дынама-Раўбічы" і БФСТ "Дынама", а таксама за базавую каманду юнацкай зборнай Беларусі U-18. Навічок сёння адправіцца з асноўнай камандай "зуброў" у выязное турнэ, у час якога мінчане згуляюць 18 верасня ў Яраслаўлі з "Лакаматывам", 20 верасня - з чарапавецкай "Поўначсталлю", а 22 верасня сустрэнуцца з аднаклубнікамі з Масквы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі