Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 чэрвеня 2018, 10:18

Хет-трык Паўла Савіцкага дапамог брэсцкаму "Дынама" разграміць футбалістаў "Гарадзеі" ў 13-м туры чэмпіянату Беларусі

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты брэсцкага "Дынама" разграмілі на сваім полі "Гарадзею" 5:2 у заключным матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Героем сустрэчы стаў Павел Савіцкі, які ў другім тайме аформіў хет-трык. Яшчэ па голе ў пераможцаў забілі Чыдзі Асучукву і Павел Сядзько. У складзе гасцей вызначыліся Аляксадр Пазняк і Сяргей Пушнякоў.

Вынікі астатніх матчаў 13-га тура: БАТЭ (Барысаў) - "Шахцёр" (Салігорск) - 0:0, "Слуцк" - "Дынама" (Мінск) - 0:1, "Днепр" (Магілёў) - "Тарпеда" (Мінск) - 1:2, "Смалявічы" - "Нёман" (Гродна) - 0:1, "Мінск" - "Гомель" - 0:2, "Луч" (Мінск) - "Тарпеда-БелАЗ" - 1:3, "Віцебск" - "Іслач" (Мінскі раён) - 2:0.

Турнірнае становішча:

1. БАТЭ - 32 ачкі (розніца мячоў - 21-6),

2. "Дынама" (Мінск) - 28 (17-6),

3. "Віцебск" - 27 (18-8),

4. "Шахцёр" - 25 (15-5),

5. "Нёман" - 24 (14-10),

6. "Слуцк" - 21 (16-10),

7. "Тарпеда-БелАЗ" - 21 (13-9),

8. "Дынама" (Брэст) - 19 (20-15),

9. "Іслач" - 15 (8-12),

10. "Смалявічы" - 13 (10-12),

11. "Мінск" - 10 (13-17),

12. "Гомель" - 10 (6-14),

13. "Днепр" - 10 (7-17),

14. "Тарпеда" - 10 (6-17),

15. "Луч" - 9 (9-22),

16. "Гарадзея" - 7 (8-19).

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае Яўген Шыкаўка ("Слуцк"), які забіў восем мячоў.

У наступным туры сустракаюцца:

29 чэрвеня - "Луч" - БАТЭ, "Гомель" - "Дынама" (Брэст).

30 чэрвеня - "Іслач" - "Слуцк", "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Тарпеда" (Мінск), "Нёман" - "Мінск".

1 чэрвеня - "Гарадзея" - "Віцебск", "Дынама" (Мінск) - "Днепр", "Шахцёр" - "Смалявічы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі