Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 кастрычніка 2016, 17:34

Хацкевіч назваў кандыдатаў на лістападаўскія матчы з футбалістамі Грэцыі і Балгарыі

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Хацкевіч назваў пашыраны спіс складу на лістападаўскія матчы з камандамі Грэцыі і Балгарыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

У ліку кандыдатаў 31 ігрок:

варатары - Андрэй Гарбуноў ("Атромітас", Афіны, Грэцыя), Сяргей Чэрнік ("Нансі", Францыя), Аляксандр Гутар ("Арэнбург", Расія), Андрэй Клімовіч ("Мінск");

абаронцы - Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько (абодва - БАТЭ, Барысаў), Ігар Шытаў ("Астана", Казахстан), Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Яўген Клапоцкі ("Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна), Сяргей Паліцевіч ("Генчлербірлігі", Анкара, Турцыя), Раман Бегуноў ("Дынама", Мінск), Ягор Філіпенка ("Макабі", Тэль-Авіў, Ізраіль), Міхаіл Сівакоў ("Зара", Луганск, Украіна), Максім Бардачоў ("Том", Расія);

паўабаронцы - Сяргей Кісляк ("Газіянтэпспар", Турцыя), Станіслаў Драгун ("Дынама", Масква, Расія), Ігар Стасевіч, Аляксей Рыяс, Аляксандр Глеб, Юрый Кендыш (усе - БАТЭ, Барысаў), Павел Няхайчык ("Арэнбург", Расія), Сяргей Крывец ("Вісла", Плоцк, Польшча), Павел Савіцкі ("Нёман", Гродна), Іван Маеўскі ("Анжы", Махачкала, Расія), Мікіта Корзун ("Дынама", Кіеў, Украіна), Цімафей Калачоў ("Растоў", Расія);

нападаючыя - Сяргей Карніленка ("Крылы саветаў", Самара, Расія), Мікалай Сігневіч, Міхаіл Гардзяйчук (абодва - БАТЭ, Барысаў), Дзяніс Лапцеў, Руслан Цевераў (абодва - "Шахцёр", Салігорск).

Канчатковы склад з 23 футбалістаў, якія ў пачатку лістапада будуць выкліканы ў трэніровачны лагер нацыянальнай каманды, трэнерскі шмаб назаве пазней.

Таварыскі матч са зборнай Грэцыі беларусы правядуць 9 лістапада ў Пірэі, а 13 лістапада ў Сафіі згуляюць з камандай Балгарыі ў адборачным паядынку чэмпіянату свету-2018. З камандай Грэцыі зборная Беларусі сустракалася толькі аднойчы - 28 лютага 2006 года ў кіпрскім Лімасоле поспех быў на баку грэкаў - 1:0. З балгарамі беларускія футбалісты гулялі 5 разоў, атрымаўшы толькі адну перамогу пры чатырох паражэннях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі