Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 мая 2018, 15:04

Хакейны клуб "Лакаматыў" будзе створаны ў Оршы

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейны клуб "Лакаматыў" будзе створаны ў Оршы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ФХБ.

Новая каманда плануе выступаць у экстралізе чэмпіянату Беларусі. У Оршы пачалася ўжо работа па фарміраванні каманды. У яе структуру на працягу года павінна ўвайсці спартыўная школа з аднайменнай назвай.

Майстар-клас для юных хакеістаў аршанскай спартшколы правёў вядомы беларускі нападаючы Міхаіл Грабоўскі. Форвард НХЛ на працягу паўтары гадзіны дзяліўся з трэнерамі сваімі напрацоўкамі ў падрыхтоўцы маладых ігракоў. Ён звяртаў увагу не толькі на элементы тэхнічнай падрыхтоўкі, але і расказваў дзецям, як псіхалагічна падрыхтавацца да трэніровак і матчаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі