Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 красавіка 2017, 13:07

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі восьмы раз перамагла ў Рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод аматараў

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда Прэзідэнта Беларусі восьмы раз перамагла ў Рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У другім фінальным матчы турніру, які праводзіцца дзясяты раз, хакейная дружына кіраўніка дзяржавы на лядовай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" абыграла каманду Мінскай вобласці з лікам 9:4 (2:1, 3:1, 4:2).

Лік у праведзенай сустрэчы быў адкрыты на пятай мінуце першага перыяду. З перадачы нападаючага каманды Мінскай вобласці Дзмітрыя Дудзіка голам вызначыўся Аляксандр Бабак.Яшчэ да перапынку хакейная каманда кіраўніка дзяржавы змагла ліквідаваць адставанне ў ліку. Аўтарамі закінутых шайбаў сталі Андрэй Міхалёў і Канстанцін Кальцоў. Пасля адпачынку хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі ўмацавала сваю перавагу ў ліку. Канстанцін Кальцоў закінуў сваю другую шайбу ў матчы, галявы дубль таксама ў актыве Сцяпана Панамарова. Галы ў камандзе кіраўніка дзяржавы таксама на рахунку Генадзя Савілава, Андрэя Асташэвіча і Паўла Белага.

Лепшымі ігракамі другога фінальнага матчу прызнаны Дзмітрый Дудзік і Канстанцін Кальцоў.

Арганізатары X Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматараў вызначылі лепшых ігракоў турніру: варатар - Сяргей Рагоўскі (Мінская вобл.), абаронца - Аляксей Цітавец (хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі), нападаючы - Канстанцін Кальцоў (хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі). Лепшым бамбардзірам прызнаны Павел Белы (хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі) - 22 ачкі (9 шайбаў і 13 перадач).

У папярэдніх турнірах каманда Прэзідэнта Беларусі перамагала сем разоў (2008, 2010-2012, 2014-2016). Па адным разе трыумфатарамі станавіліся хакеісты Гомельскай (2009) і Мінскай абласцей (2013).

Арганізатарамі турніру з'яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўный клуб, Міністэрства спорту і турызму, асацыяцыя "Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь", Мінгарвыканкам.

Генеральны інфармацыйны партнёр - Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі