Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 сакавіка 2018, 16:52

Хакейная каманда Прэзідэнта атрымала пятую перамогу на XI Рэспубліканскім аматарскім турніры

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала пятую перамогу ў XI Рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі сярод аматараў, выйграўшы ў хакеістаў Магілёўскай вобласці з лікам 10:5 (6:1, 2:1, 2:3), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" прайшла з перавагай гаспадароў, якія ў першым перыядзе ўжо вялі 6:1. У далейшым ігракі каманды кіраўніка дзяржавы ўпэўнена кантралявалі ход гульні і дабіліся перамогі. Па 4 бамбардзірскія балы ў складзе пераможцаў зарабілі 3 ігракі - Алег Антоненка і Генадзь Савілаў закінулі па дзве шайбы і столькі ж разоў асісціравалі партнёрам пры ўзяцці варот, а Павел Белы вызначыўся адзін раз і тройчы аддаваў галявыя перадачы.

Лепшымі ігракамі сённяшняга матчу прызнаны: у пераможцаў - Аляксей Цітавец, у прайграўшых - Андрэй Сідарэнка.

У іншых сённяшніх матчах хакеісты Гомельскай вобласці прымуць у Жлобіне каманду Гродзенскага раёна, дружына Віцебскай вобласці на сваёй пляцоўцы сустрэнецца з хакеістамі Мінскай вобласці.

Цяпер турнірную табліцу ўзначальвае лядовая дружына Прэзідэнта, у якой 10 ачкоў з 10 магчымых. Па 6 балаў у хакеістаў Гомельскай, Мінскай і Брэсцкай абласцей, 4 ачкі ў каманды Гродзенскай вобласці, хакеісты Віцебскай і Магілёўскай абласцей ачкоў пакуль не набралі.

Раней хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі восем разоў станавілася пераможцам Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод аматараў (у 2008, 2010-2012, 2014-2017 гадах). Па адным разе трыумфатарамі былі хакеісты Гомельскай (2009) і Мінскай абласцей (2013).

У адзінаццатым сезоне спаборніцтвы арганізаваны ў два этапы. Сем каманд (шэсць лядовых дружын з абласцей і хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі) правядуць аднакругавы турнір, які завершыцца ў канцы сакавіка. Затым з 31 сакавіка па 15 красавіка чатыры лепшыя каманды згуляюць у паўфіналах, пераможцы якіх паспрачаюцца за галоўны прыз, а прайграўшыя - за бронзавыя медалі турніру.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі