Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 студзеня 2018, 18:28

Хакеісты Швейцарыі перамаглі каманду Кітая ў стартавым матчы Каляднага турніру

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты Швейцарыі на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" перамаглі каманду Кітая з лікам 7:4 у стартавым паядынку 14-га Каляднага аматарскага турніру на прыз Прэзідэнта Беларусі. Аўтарам першага гола гэтых спаборніцтваў стаў швейцарскі нападаючы П'етра Джыры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другім сённяшнім матчы папярэдняй групы А каманда Прэзідэнта Беларусі сустрэнецца з хакеістамі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

У першым паядынку групы В каманда Расіі разграміла зборную Балкан з лікам 19:1.

Часцей за ўсё на Калядным турніры аматараў хакея перамагала каманда Прэзідэнта Беларусі, якая 10 разоў станавілася трыумфатарам гэтых спаборніцтваў (2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016, 2017), тройчы поспех святкавала расійская дружына (2007, 2011, 2015).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі