Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 студзеня 2018, 15:03

Хакеісты Швейцарыі і ААЭ згулялі ўнічыю на Калядным турніры ў Мінску

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На лёдзе "Чыжоўка-Арэны" сёння прадаўжаюцца матчы 14-га Каляднага хакейнага турніру на прыз Прэзідэнта Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым паядынку сённяшняга гульнявога дня хакеісты Швейцарыі згулялі ўнічыю з камандай Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў - 4:4.

Другі сённяшні матч у групе А адбудзецца ў 19.00 на галоўнай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" - каманда Беларусі сустрэнецца з дэбютантамі мінскага турніру хакеістамі Кітая. У першым туры швейцарцы перайгралі кітайцаў з лікам 7:4, а беларусы былі мацнейшымі за дружыну з ААЭ - 12:7.

У групе В сёння таксама дзве сустрэчы: Чэхія - Балканы, Швецыя - Расія. Два стартавыя матчы гэтага квартэта завяршыліся перамогамі - расіяне разграмілі балканцаў з лікам 19:1, а чэхі былі значна мацнейшымі за шведаў - 19:3.

Пасля першага тура гонку бамбардзіраў узначальвае расіянін Ян Галубоўскі, у актыве якога 7 ачкоў (1 гол + 6 рэзультатыўных перадач).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі