Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Хакеісты Расіі і Фінляндыі згулялі ўнічыю на Калядным турніры ў Мінску

Спорт 05.01.2017 | 18:55
У час матчу
У час матчу

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі гульнявы дзень XIII Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" адкрылі каманды Расіі і Фінляндыі, якія выступаюць у групе В, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Расіяне пасля нечаканага разгромнага паражэння ў першым туры ад славакаў (0:12) сёння згулялі значна больш упэўнена і пасля двух перыядаў выйгравалі з лікам 3:0. Фіны не збіраліся здавацца і на старце заключнай трэці матчу не толькі дагналі сапернікаў, але і выйшлі наперад - 4:3. У выніку ўпарты паядынак завяршыўся баявой нічыёй - 4:4. У стартавым матчы фінскія хакеісты былі мацнейшыя за каманду Германіі - 11:2.

Сёння ўвечары нямецкія хакеісты сустрэнуцца з камандай Славакіі (пачатак у 17.00).

У групе А першымі на лёд выйшлі каманды Швейцарыі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, а ўвечары лядовая дружына Прэзідэнта Беларусі сустракаецца з дэбютантам спаборніцтваў - камандай Балкан (19.00). На старце турніру беларусы былі мацнейшыя за хакеістаў ААЭ - 7:3, швейцарцы разграмілі балканцаў з лікам 13:2.

Пасля завяршэння папярэдняга этапу пераможцы груп 7 студзеня сустрэнуцца ў вырашальным паядынку, каманды, якія занялі другія месцы ў групах, разыграюць бронзу.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Зарплата ў жніўні Белстат апублікаваў даныя аб намінальнай налічанай сярэдняй заработнай плаце работнікаў у жніўні 2017 года па асобных відах эканамічнай дзейнасці.