Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 сакавіка 2018, 12:57

Хакеісты "Нёмана", "Юнацтва", "Шахцёра" і "Дынама" вядуць 2:0 у серыях 1/4 фіналу чэмпіянату Беларусі

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У трох чвэрцьфінальных серыях хакейнага чэмпіянату Беларусі лік 2:0 на карысць каманд, якія былі гаспадарамі першых паядынкаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючы чэмпіён краіны гродзенскі "Нёман" пасля вікторыі над гасцямі з наваполацкага "Хіміка" - 7:2, 2 сакавіка зноў быў яўна мацнейшы за сапернікаў, перамогшы з "сухім" лікам 5:0 (1:0, 2:0, 2:0).

Хакеісты мінскага "Юнацтва" на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" яшчэ раз перайгралі "Ліду" - 3:1 (1:0, 1:1, 1:0). 1 сакавіка віцэ-чэмпіёны краіны выйгралі з рэзультатам 4:0.

Салігорскі "Шахцёр" 2 сакавіка не без намаганняў узяў верх над жлобінскім "Металургам" - 6:3 (1:2, 3:1, 2:0). Нягледзячы на разрыў у 3 шайбы, барацьба на пляцоўцы была вельмі напружанай, і ў сярэдзіне трэцяга перыяду пры ліку 5:3 галоўны трэнер гасцей Андрэй Калеснікаў з-за неаб'ектыўнага, на яго думку, судзейства, павёў каманду ў раздзявалку. Крыху супакоіўшыся, хакеісты "Металурга" вярнуліся на пляцоўку і прапусцілі яшчэ адзін гол. Напярэдадні каманда Уладзіміра Цыплакова таксама перамагла - 7:1.

Самым упартым выдаўся паядынак, у якім "Гомель" прымаў "Дынама-Маладзечна". Гульня завяршылася мінімальнай перамогай гасцей - 1:0 (0:0, 1:0, 0:0). У першай сустрэчы дынамаўцы выйгралі з лікам 4:2.

Трэція і чацвёртыя матчы чвэрцьфінальнай стадыі адбудуцца 5 і 6 сакавіка ў Наваполацку, Лідзе, Жлобіне і Маладзечне.

Серыя плэй-оф працягваецца да чатырох перамог адной з каманд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі