Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 снежня 2017, 09:16

Хакеісты "Нёмана" і "Гомеля" згулялі ўнічыю ў першым фінальным матчы Кубка Беларусі

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Гомеля" і гродзенскага "Нёмана" згулялі ўнічыю з лікам 2:2 (1:0, 1:2, 0:0) у першым фінальным матчы Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальнай стадыі барацьба за ганаровы трафей пачалася на пляцоўцы "Гомеля". Гаспадары ў першым перыядзе намаганнямі Яўгена Саламонава выйшлі наперад - 1:0. У наступныя дваццаць хвілін сустрэчы Павел Волчак умацаваў перавагу гамяльчан у ліку - 2:0. Аднак дзеючы чэмпіён Беларусі з Гродна змог адыграцца. Спачатку дакладны кідок нанёс Мікіта Рэмезаў, а праз 15 секунд пасля ўкідвання ў цэнтры пляцоўкі Глеб Кліменка зноў трапіў у вароты "Гомеля" - 2:2. У астатні час да фінальнай сірэны галоў закінута не было, і па рэгламенце турніру зафіксавана нічыя.

Другі матч у Кубку Беларусі па хакеі, які з 2013 года мае назву Кубак Салея, пройдзе 20 снежня на пляцоўцы "Нёмана".

Уладальнікам ганаровага трафея з'яўляюцца гродзенскія хакеісты, якія ў 2016 годзе былі мацнейшыя за мінскае "Юнацтва" ў фінале.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі