Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 студзеня 2018, 11:32

Хакеісты мінскага "Юнацтва" стартуюць у суперфінале Кантынентальнага кубка

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Юнацтва" стартуюць у суперфінале Кантынентальнага кубка, які на працягу трох дзён будзе праходзіць у Мінску на "Чыжоўка-Арэне", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Каманда Міхаіла Захарава пяты раз выступіць у рашаючай стадыі барацьбы за ганаровы трафей. Упершыню "Юнацтва" згуляла ў "фінале чатырох" у 2007 годзе ў венгерскім Секешфехервары і змагло заваяваць кубак. Поспех на баку беларускай каманды быў таксама і на дамашнім турніры ў студзені 2011-га, калі на "Мінск-Арэне" хакеісты "Юнацтва" другі раз у сваёй гісторыі заваявалі тытул. Двойчы мінчане станавіліся другімі (у 2010 годзе і 2012-м).

У час бягучага розыгрышу Кантынентальнага кубка сталічны клуб у лістападзе 2017 года ў Даніі паспяхова прайшоў паўфінальную стадыю турніру і па рашэнні Міжнароднай федэрацыі хакея стаў арганізатарам суперфіналу, у якім выступяць чатыры клубы. У турнір, які пройдзе з 12 па 14 студзеня на "Чыжоўка-Арэне" за ганаровы трафей паспрачаюцца хакеісты італьянскага "Рытэн Спорту", астанінскага "Намада", брытанскага "Шэфілда" і мінскага "Юнацтва".

Расклад матчаў

12 студзеня

"Рытэн Спорт" (Італія) - "Юнацтва-Мінск" (Беларусь), 15.00.

"Намад" (Казахстан) - "Шэфілд Стылерз" (Вялікабрытанія), 19.00.

13 студзеня

"Намад" - "Рытэн Спорт", 15.00.

"Юнацтва-Мінск" - "Шэфілд Стылерз", 19.00.

14 студзеня

"Шэфілд Стылерз"- "Рытэн Спорт", 15.00.

"Юнацтва-Мінск" - "Намад", 19.00.

Тэлеканал "Беларусь 5" правядзе прамыя трансляцыі матчаў з удзелам "Юнацтва".

Беларусь двойчы прымала суперфінал Кантынентальнага кубка. У 2004 годзе турнір праходзіў у Гомелі, у 2011-м квартэт мацнейшых хакейных клубаў турніру сабраўся на "Мінск-Арэне".

Беларускія каманды раней тройчы перамагалі ў Кантынентальным кубку. Двойчы (у 2007 і 2011 гадах) уладальнікам ганаровага трафея станавілася "Юнацтва", у 2015-м паспяхова ў фінале згуляў гродзенскі "Нёман".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі