Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Час стаць прыкметней
20 кастрычніка 2017 Стужка навiн
Усе навіны

Хакеісты мінскага "Дынама" ўступілі ў гасцях "Барысу"

Спорт 22.09.2017 | 10:27
У час матчу. Фота ХК "Дынама-Мінск"
У час матчу. Фота ХК "Дынама-Мінск"

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" ўступілі ў гасцях "Барысу" з Астаны з лікам 1:4 (0:0, 0:0, 1:4), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Астанінскі "Барыс" перад бягучым сезонам у КХЛ пакінулі два шмагадовыя лідары Брэндан Бачэнскі і Дасцін Бойд. Аднак гэта не паўплывала на вынікі каманды са сталіцы Казахстана, якая ўваходзіць у зону плэй-оф ва Усходняй канферэнцыі. Мінчане перад сустрэчай з "Барысам" пакінулі ў запасе Андрэя Сцяпанава, якога ў асноўным складзе замяніў Артур Гаўрус.

"Барыс" (Астана, Казахстан) - "Дынама-Мінск" - 4:1 (0:0, 0:0, 4:1).

Астана. "Барыс Арэна". 5258 гледачоў.

"Барыс": Карлсан (Кудраўцаў); Далмэн - Дзіц, Доус (к) - Вэй - Фрэцін; Сямёнаў - Шалапаў, Жайлаўаў - Шаўчэнка - Пушкароў; Маклюкаў - Ліпін, Акользін - Сагадзееў - Ліхотнікаў; Маркелаў - Гуркоў - Нікулін; Полахаў, Балдзін.

"Дынама-Мінск": Энрат (Карнавухаў); Граньяні - Шынкевіч, Скіле - Хаўдэн - Фантэйн; Лісавец - Корабаў, Гаўрус - Кавыршын - Мацярухін; Хенкель - Дзюкаў, Кулакоў - Шаранговіч - Лінгле; Кітараў - Волкаў - Паўловіч (к); Дрозд, Буйніцкі.

Шайбы: 1:0 - Фрэцін (Дзіц, Вэй, 48.19). 2:0 - Пушкароў (Нікулін, 51.53). 3:0 - Маркелаў (Нікулін, Маклюкаў, 52.33). 3:1 - Фантэйн (Шынкевіч, 56.41). 4:1 - Пушкароў (Маклюкаў, 59.18, у пустыя вароты).

Кідкі: 26-33.

Штраф: 4-6.

Пасля паспяховага матчу супраць магнітагорскага "Металурга" (5:3) дынамаўцы атрымалі невялікую перадышку ў календары матчаў. За гэты час яны паспелі знайсці самага вернага балельшчыка, уручылі хлопчыку падарункі і сезонныя абанементы, а затым адправіліся ў Астану. "Барыс" добра вядомы ўменнем упэўнена гуляць на сваёй пляцоўцы ў нападзенні. Гаспадары пастараліся і ў гэтым матчы дзейнічаць у такім ключы. Ужо на сёмай мінуце Дарэн Дзіц трапіў у штангу варот галкіпера "зуброў". Значна актыўней падапечныя Гордзі Дуаера згулялі ў нападзенні, але астанінцы стараліся востра контратакаваць. Гульня на сустрэчных курсах ледзь не каштавала мінчанам прапушчанай шайбы. Нападаючы Дарэн Дзіц адправіў шайбу ў сетку, але пасля відэапрагляду ўзяцце варот было адменена - шайба апынулася ў варотах пасля наўмыснага руху каньком. На 38-й мінуце абаронца гасцей Яўген Лісавец з выгаднай пазіцыі трапіў у штангу.

У трэцім перыядзе "Барыс" скарыстаў памылкі дынамаўцаў. Спачатку Мэцью Фрэцін з блізкай адлегласці моцна і дакладна кінуў пад перакладзіну варот. Пасля прапушчанага гола мінчане прадаўжалі памыляцца ў сваёй зоне. Гаспадары пляцоўкі закінулі яшчэ дзве прыгожыя шайбы. Джасцін Фантэйн скараціў адставанне ў ліку пасля выдатнага паса Ільі Шынкевіча, але "зубры" не развілі гэты лакальны поспех, прапусціўшы ў пустыя вароты на апошняй мінуце - 1:4.

Наступны матч у выязной серыі мінскае "Дынама" правядзе 23 верасня ў Новасібірску супраць мясцовай "Сібіры".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметней З 16 па 26 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую акцыю па прафілактыцы гібелі і траўматызму людзей на дарогах у цёмны час сутак.