Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 жніўня 2017, 19:04

Хакеісты мінскага "Дынама" ўступілі "Ак Барсу" і сталі чацвёртымі на Кубку ЛЧ

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" ўступілі казанскаму "Ак Барсу" з лікам 2:3 (1:0, 1:1, 0:1, 0:1) у авертайме і занялі чацвёртае месца на Кубку Латвійскіх чыгунак, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У адрозненне ад папярэдняга матчу з казанскім клубам (16 жніўня - 3:2 па булітах на карысць мінчан) дынамаўцы на старце гульні не былі ў ролі даганяючых. Лік на 14-й мінуце першага перыяду адкрыў Аляксандр Кітараў. Пасля перапынку на пятачку каля варот "Ак Барса" своечасова згуляў на дабіванні шайбы Сяргей Дрозд, павялічыўшы перавагу беларускай каманды - 2:0. Казанцы намаганнямі Станіслава Галіева і Джасціна Азеведы да 44-й мінуты паядынку лік зраўнавалі -2:2. "Зубры" ўпусцілі шанц закінуць трэці раз пасля выхаду сам-насам Артура Гаўруса, які не перайграў галкіпера "Ак Барса". Асноўны час сустрэчы завяршыўся ўнічыю, а ў дадатковы час нападаючы "барсаў" Джасцін Азеведа спаборнічаў сам-насам з галкіперам мінчан Юнасам Энратам і закінуў вырашальную шайбу ў сустрэчы - 3:2.

Мінскае "Дынама" ў мінулым матчы з "Ак Барсам" выступала ў наступным складзе: Энрат (Карнавухаў); Лісавец - Хенкель, Клінкхамер - Кавыршын - Фантэйн; Дзянісаў - Шынкевіч, Паўловіч - Кулакоў - Мацярухін; Дзюкаў - Знахарэнка, Лінгле - Кітараў - Сцяпанаў; Гаўрус - Волкаў - Дрозд; Усціненка, Амбражэйчык, Буйніцкі.

У фінале турніру ў сталіцы Латвіі сустрэнуцца яраслаўскі "Лакаматыў" і рыжскае "Дынама" (19.30).

Для падапечных Гордзі Дуаера Кубак ЛЧ стаў заключным падрыхтоўчым турнірам перад пачаткам выступлення ў 10-м сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі, у якой мінчане стартуюць 23 жніўня дамашняй сустрэчай з фінскім "Ёкерытам" (19.30). 25 жніўня беларуская каманда прыме падмаскоўны "Віцязь" (19.30), а 27 прыме на сваёй пляцоўцы маскоўскі ЦСКА (17.00).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі